Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Печатные СМИ

Дата: 20 февраля 2014 в 11:47, Обновлено 18 июня 2019 в 16:30

Газета "Минский курьер" 18.06.2014 "Для кого каникулы начнутся с опозданием"
Дата: 18 июня в 12:57
Автор: Гунько Е.П.. 

ПОСЛЕ ШКОЛЫ – СТРОЕВЫМ

Для кого каникулы начнутся с опозданием

Около 500 учащихся десятых классов средних школ и гимназий Московского района г. Минска в июне отправились на учебно-полевые сборы. Уже не первый год они организованы в 56-м отдельном полку связи ВВС и войск ПВО. Под присмотром офицеров и преподавателей районного Центра допризывной подготовки юноши знакомятся с воинской службой и попутно сдают нормативы по физподготовке.
ПОСЛЕ ШКОЛЫ – СТРОЕВЫМ

Для кого каникулы начнутся с опозданием

Около 500 учащихся десятых классов средних школ и гимназий Московского района в июне отправились на учебно-полевые сборы. Уже не первый год они организованы в 56-м отдельном полку связи ВВС и войск ПВО. Под присмотром офицеров и преподавателей районного Центра допризывной подготовки юноши знакомятся с воинской службой и попутно сдают нормативы по физподготовке.

Военнослужащие этой части в очередной раз с готовностью включились в учебный процесс. Ведь не за горами то время, когда сегодняшние школьники станут солдатами. А если к армии готовиться с гражданки, то и служба не будет в тягость.

- Центр допризывной подготовки Московского района создан на базе средней школы № 170, — рассказывает преподаватель центра подполковник запаса Марат Ахунов. — На протяжении учебного года необходимые знания здесь приобретают учащиеся 10-11-х классов средних школ и гимназий района. Занятия проводим в специально оборудованных кабинетах. Преподаем историю Вооруженных Сил, занимаемся с ребятами огневой, строевой и тактической подготовкой, знакомим с радиационной, химической и биологической защитой, правилами выживания в экстремальных ситуациях. Отдельно девушки проходят медицинскую подготовку. Обучение ведется по блочно-модульному принципу, весь учебный материал преподают в течение семи дней. По итогам учебы выставляют одну четвертную и годовую отметки. Перевод учащихся из 10-го в 11-й класс осуществляется после прохождения юношами учебно-полевых сборов в 56-м полку связи. Одновременно девчата занимаются медицинской практикой в поликлиниках Московского района. Если кто-то из школьников по состоянию здоровья либо другим уважительным причинам не принял участия в сборах, он сможет это сделать в августе в резервное время.

Занятия в воинской части начинаются с экскурсии. В первый день, как только ребята перешагнули ворота КПП, им предлагают ознакомиться с условиями жизни и службы солдат, распорядком дня, узнать, насколько вкусна и калорийна пища в столовой. А после — хотя бы на время почувствовать себя в роли военных. Даже физподготовку старшеклассники сдают по солдатским нормативам. К примеру, на оценку «отлично» нужно подтянуться на перекладине 13 раз и пробежать стометровку за 14,7 секунды. Многие ребята с этим справились, а некоторые даже превысили необходимые показатели. За что и получили высокие баллы.

- Сейчас учимся в ногу маршировать, — рассказал учащийся 10-го класса средней школы № 160 Александр Корзун. — Не всё получается, нужно еще тренироваться на плацу. После окончания школы планирую поступить в Белорусский государственный университет на факультет прикладной математики и информатики. А после учебы в вузе отправлюсь служить в армию.

Побывав на плацу, идем на другие учебные места — туда, где офицеры знакомят школьников с вооружением, средствами радиационной, химической и биологической защиты, объясняют правила оказания первой помощи пострадавшим. Тем временем на стадионе организовано метание учебных гранат на точность.

Как мы заметили, наибольший интерес у ребят вызывают занятия со стрелковым оружием. Делился навыками с будущими воинами заместитель начальника полевого узла связи запасного командного пункта по идеологической работе майор Алексей Тарасевич. По словам офицера, одних лишь знаний по устройству и принципу работы автомата Калашникова недостаточно. Нужно еще уметь правильно и безопасно с ним обращаться. О чем и рассказывал ребятам.

В июне около 500 юношей Московского района примут участие в учебно-полевых сборах на базе 56-го отдельного полка связи ВВС и войск ПВО.

24.04.2014 "Тут вучаць армiю любiць!" Карэспандэнты газеты "Звязда" (ЧЗ) расказалi пра дзейнасць Цэнтра дапрызыунай падрыхтоукi

Автор: Гунько Е.П.


Сярод выпускнікоў школ не так многа тых, хто свядома хоча звязаць свой лёс са службай у войску. Адна з прычын такога стаўлення юнакоў да выканання пачэснага абавязку — састарэлая і недасканалая сістэма дапрызыўнай падрыхтоўкі. Праўда, апошнім часам гэтая праблема, здаецца, пачала вырашацца: у многіх раёнах Мінска з’явіліся Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі. Каб даведацца, як працуе новая сістэма, карэспандэнты «Чырвонкі» наведалі такі цэнтр у Маскоўскім раёне сталіцы — ён раз­мяшчаецца на базе сярэдняй школы № 170.

Сярод выпускнікоў школ не так многа тых, хто свядома хоча звязаць свой лёс са службай у войску. Адна з прычын такога стаўлення юнакоў да выканання пачэснага абавязку — састарэлая і недасканалая сістэма дапрызыўнай падрыхтоўкі. Праўда, апошнім часам гэтая прабле­ма, здаецца, пачала вырашацца: у многіх раёнах Мінска з’явіліся Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі. Каб даве­дацца, як працуе новая сістэма, карэспандэнты «Чырвонкі» наведалі такі цэнтр у Маскоўскім раёне сталіцы — ён размяшчаецца на базе сярэдняй школы № 170.

Установа займае амаль увесь трэці паверх. Кіруе ёю Яўген ГУНЬКО, намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце, капітан запасу, настаўнік вышэйшай катэгорыі, уладальнік гранта Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйнага праекта «Фарміра­ванне ў юнакоў гатоўнасці да выканання абавязкаў па абароне Айчыны ва ўмовах адукацыйнай прасторы Цэнтра дапрызыў­най падрыхтоўкі».

— У апошнія гады выкладанне дапрызыўнай падрыхтоўкі ў школах было вельмі праблематычным, — кажа Яўген Гунько. — Нават калі знаходзіўся чалавек, сапраўды дасведчаны ў вайсковай справе, то ў самым лепшым выпадку (пры наяўнасці ў школе двух дзясятых і двух адзінаццатых класаў) у яго былі ўсяго чатыры вучэбныя гадзіны ў тыдзень. Для параўнання: на стаўку трэба весці дваццаць урокаў на тыдзень. Пры гэтым афіцэр не можа весці іншыя школьныя прадметы, таму для на­грузкі на стаўку яму больш нічога не маглі даць. І заробак у яго атрымліваўся адпаведны… Звычайна гэтую праблему выра­шалі проста: дапрызыўную падрыхтоўку ў хлапцоў вёў настаўнік фізкультуры ці працоўнага навучання, а ў дзяўчат, часцей за ўсё, настаўнік біялогіі.

Якім жа чынам удалося змяніць сітуацыю? Такі прадмет, як дапрызыўная падрыхтоўка, у школьнай праграме застаўся, але цяпер выкарыстоўваецца іншы падыход да яго выкладання.

Цэнтр працуе па блочна-модульным прынцыпе — уся гадавая праграма дысцыпліны, якая складаецца з 35 вучэбных гадзін, падаецца блокам за шэсць вучэбных дзён. Гэта значыць, што вучні старэйшых класаў кожнай са школ Маскоўскага раёна сталіцы ў адпаведнасці з зацверджаным графікам раз на год вызваляюцца ад усіх іншых урокаў і на працягу шасці дзён за­мест сваёй школы наведваюць Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі. Па выніках навучання выстаўляюцца адзнака за чвэрць і га­давая адзнака. Акрамя гэтага, дзесяцікласнікі ў чэрвені выязжаюць на вучэбна-палявыя зборы ў падшэфны полк сувязі, а дзесяцікласніцы «практыкуюцца» ў паліклініках Маскоўскага раёна сталіцы. Усяго за год у Цэнтры праходзяць падрыхтоўку больш за 2,5 тысячы старшакласнікаў.

Тут сапраўды створаны ўсе ўмовы для таго, каб зацікавіць моладзь вайсковай справай. Ёсць кабінет агнявой і тактычнай пад­рыхтоўкі, кабінет гісторыі Узброенных Сіл, кабінет радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, кабінет арганізацыі баявой дзейнасці, кабінеты тэарэтычнай і практычнай медыцыны.

Супрацоўнікі Цэнтра — афіцэры запасу, людзі, якія на ўласным вопыце ведаюць, што такое служба ў войску. Ці, у выпадку з дзяўчатамі, прафесійныя спецыялісты па медыцынскай дапамозе. Пры гэтым усе яны маюць і шматгадовы педагагічны до­свед. Падпалкоўнік запасу Ігар БЕДЗЕНКА выступаў рэцэнзентам апошняга падручніка па дапрызыўный падрыхтоўцы.

З матэрыяльнай базай усё таксама добра: хлопцы практыкуюцца ў зборцы-разборцы сапраўдных АК-74, апранаюць сапраўд­ныя касцюмы хімабароны. Кожны кабінет абсталяваны вадкакрысталічным дысплеем для прагляду вучэбных фільмаў. Дзяў­чаты трэніруюцца рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца на спецыяльным манекене: калі ўсё зрабіць правільна, ён падасць сігнал сваімі электроннымі «вачыма». Адзінае, чаго пакуль што не хапае — ціра. Для таго, каб папрактыкавацца ў стральбе, хлопцы наведваюць суседнюю школу.

Здзіўляе апантанасць, з якой афіцэры займаюцца абсталяваннем Цэнтра. Ледзь не ў кожнага з іх ёсць калекцыя вайсковай атрыбутыкі: знакаў адрознення, галаўных убораў, паменшаных копій вайсковай тэхнікі. Усе гэтыя калекцыі выстаўляюцца ў памяшканнях Цэнтра, і пазнаёміцца з імі можа кожны ахвотны. Акрамя таго, сюды трапляюць і сапраўдныя музейныя калек­цыі. Падчас нашага візіту ў адным з кабінетаў праходзіла выстава калекцыі, якая належыць вядомаму аматару казацтва Ігару Бабіцкаму. Вучні маглі ўбачыць абмундзіраванне і прадметы побыту савецкіх і нямецкіх салдат часоў Вялікай Айчыннай вай­ны. У кабінеце агнявой і тактычнай падрыхтоўкі знаходзіцца інсталяцыя «Абарона моста цераз раку Дняпро ў Магілёве», пера­дадзеная сюды з Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Зрэшты, практычна кожны кабінет выглядае, як сапраўдны музей. Супрацоўнікі ўвесь час прыдумляюць нешта новае для та­го, каб зацікавіць дзяцей, а тыя, у сваю чаргу, адгукаюцца. Па словах Яўгена Гунько, вучні з цягам часу пачынаюць самі шу­каць цікавінкі ў памяшканнях Цэнтра. Акрамя гэтага, па традыцыі, кожны «выпуск» пакідае пасля сябе насценгазету з уражан­нямі і пажаданнямі Цэнтру.

На працягу тыдня жыццё навучэнцаў карэнным чынам змяняецца, бо ў яго ўваходзяць пэўныя элементы вайсковай дысцыплі­ны. Класы становяцца ўзводамі, загадам дырэктара школы кожнаму ўзводу прызначаецца камандзір. Штодня з навучэнцаў выбіраюцца днявальныя, якія дзяжураць у кожным з памяшканняў Цэнтра.

— Зразумела, навучэнцы да нас прыходзяць розныя, — кажа капітан запасу Гунько. — Таму мы шукаем падыход да кожна­га з іх. Прапаноўваем выкананне творчых работ — падрыхтоўку рэфератаў, дакладаў, мультымедыйных прэзентацый. Калі не­каму не дазваляе здароўе, абмяжоўваем моцныя фізічныя нагрузкі на летніх вучэбных зборах.

Ва ўстанове вядзецца ўлік лепшых дасягненняў здачы нарматываў вучнямі. Прозвішчы рэкардсменаў «увекавечаныя» на ад­ным са стэндаў: разборка АК-74 — 6,2 секунды (!), кіданне гранаты Ф-1 — 66 метраў, стральба з малакалібернай вінтоўкі — 46 ачкоў з 50 магчымых. Гэтая інфармацыя размяшчаецца і на старонцы Цэнтра ў інтэрнэце.

Навучальны працэс у Цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі праходзіць бесперапынна. Штодзень кожны ўзвод наведвае па 6 уро­каў. Пакуль адзін узвод праглядае вучэбны відэафільм на тэму абароны ў надзвычайных сітуацыях, два другія ў рэкрэацыі спасцігаюць асновы страявой падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам Ігара Бедзенкі. А дзяўчаты вучацца рабіць перавязку.

Мы завітваем на практычны занятак па разборцы аўтамата. Хлопцы робяць гэта ўпершыню, таму пакуль што блытаюцца ў пас­лядоўнасці разбірання і з цяжкасцю ўспамінаюць назвы частак механізму. Але ва ўсіх нарэшце атрымліваецца сабраць і раза­браць «калашнікаў».

— Мне даспадобы заняткі ў Цэнтры, — кажа вучань 10 «В» класа 161-й сярэдняй школы Павел РОЗУМ, — тут можна даве­дацца, што цябе чакае ў арміі, і трохі адпачыць ад школьнага жыцця. Сам я да службы ў войску стаўлюся станоўча, пры пэў­ных абставінах без сумнення пайду служыць. Перавагу аддаю ваенна-паветраным сілам, бо мяне цікавяць самалёты і краяві­ды, якія можна пабачыць толькі з паветра. Я думаю, што армія Беларусі патрэбна выключна для абароны сваіх межаў і для патрыятычнага выхавання моладзі.

Па словах Яўгена Гунько, у афіцэраў, якія працуюць у Цэнтры, вельмі шмат ідэй, якія яшчэ трэба будзе рэалізаваць. Але тое, што Цэнтр ёсць і ён працуе — ужо вялікі крок наперад.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.